З‑за адключэння току ў цэнтры Мінска спынены рух тралейбусаў

21.04.2010 / 16:34

З‑за адключэння току ў кантактнай лініі ў цэнтры Мінска спынены рух тралейбусаў. Паводле слоў сведак, па стане на 15.50 21 красавіка тралейбусы стаяць на вуліцы Сурганава ў абодвух напрамках і вуліцы Максіма Багдановіча ад плошчы Бангалор у бок вуліцы Веры Харужай.

У КУП «Мінсктранс» паведамілі, што пра спыненне тралейбуснага руху на гэтых вуліцах прадпрыемству пакуль невядома. Разам з тым у «Мінсктрансе» адзначылі, што ў 14.30 з‑за адключэння току быў спынены рух па вуліцы Філімонава. Прычына адключэння пакуль не высветлена.