Спадар «Спадарожнік»

Бел-чырвона-белы ровар для сапраўдных патрыётаў прадаецца пад лозунгам «Купі сабе ровар!».

16.04.2010 / 12:06

У гандлёвай сетцы «Мотавела» з’явіліся ровары пад рэкламным лозунгам «Спадарожнік — купі сабе ровар!». Прычым

у слове «Спадарожнік» выразна вылучаецца першая частка — «спадар».
У мадэльным шэрагу прадстаўленыя як моладзевыя, так і класічныя ровары. Робіць іх, як паведаміў прадстаўнік «Мотавела», ААТ «Боракс».

Напрыклад, бел-чырвона-белая складная гарасдкая мадэль (глядзі фота) каштуе 752 тысячы рублёў.

Яўген Васількоў