Зміцер Вайцюшкевіч – 14 лютага

14 лютага да свята ўсіх закаханых Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra выканаюць сваю лепшую праграму «Паравіны году».

14.02.2010 / 11:48

14 лютага да свята ўсіх закаханых Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra выканаюць сваю лепшую праграму «Паравіны году».

— Зміцер, распавядзіце, што Вы цікавага падрыхтавалі на канцэрт 14 лютага?

Прагучаць 12 песень — 12 гісторый, кожная песня прысвячаецца месяцу года. Пачнем ад сакавіка і скончым лютым.

— Ці будуць дуэты? Госці?

— Дуэтаў ня будзе, будзе спяваць наша скрыпачка Ксенія. І яшчэ я буду выконваць песні з розных праектаў: «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар».

— Што зараз цікавага і новага адбываецца ў Вашым творчым жыцці?

— Праз два тыдні я з’яжджаю ў Швецыю. У меня там некалькі канцэртаў. І яшчэ я працую над шведскім праектам. Гэта шведская паэзія, перакладзеная на беларускую мову Рыгорам Барадуліным, Алесем Разанавым і Дзмітрыем Плаксам. Дыск выйдзе да лета.

***

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча пройдзе 14 лютага (нядзеля) ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск, Янкі Купалы, 21). Пачатак а 19‑й.

Даведкі: (тэл.) 8-029-649-08-88. Квіткі ад 20 000 до 40 000

Размаўляла Эльжбэта Хмель