З вядучымі «Белсату» можна пагаварыць праз вэб-камеру + фота

26.01.2010 / 19:43

Вольга Швед.

Мара Нальшанская.

Да 30 студзеня гледачы незалежнага тэлеканалу «Белсат» маюць унікальную магчымасць штодня размаўляць праз відэасувязь з вядоўцамі «Аб’ектыву»: каментаваць змест выдання, падказваць тэмы, якія вы б хацелі бачыць, выказваць свае думкі. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканала.

26 і 27 студзеня, адразу па сканчэнні галоўнага выпуска «Аб’ектыву» (21:25), чытацкіх зваротаў перад вэб-камераю цягам паўгадзіны будзе чакаць Вольга Швед а 28—30 студзеня таксама ад 21:25 – Мара Нальшанская.

Сувязь ажыццяўляецца праз праграму Skype. Імя: abjektyu

Пакуль відэасувязь уводзіцца ў тэставым рэжыме — толькі на тыдзень. Калі эксперымент удасца, яна стане пастаяннай, а найлепшыя запісы размоў з чытачамі будуць выкарыстоўваца ў праграмах, паведамляюць на «Белсаце».

СМ