У цэнтры Мінска ў ДТЗ трапіў нарад дэпартамента аховы МУС

Абноўлена, дадалася фота з месца аварыі

21.01.2010 / 18:14

ДТЗ з удзелам аўтамашыны Партызанскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі адбылося 21 студзеня днём у цэнтры Мінска.

Фота Onliner.by

ДТЗ адбылося на скрыжаванні вуліц Захарава і Першамайскай.

Як паведамілі ў дэпартаменце аховы МУС, нарад ехаў пасля спрацоўкі сігналізацыі. Пры праездзе скрыжавання на забараняльны сігнал святлафора – з сірэнай і уключанымі праблісковымі маячкамі – у міліцэйскую машыну урэзаўся пазадарожнік, за рулём якога знаходзілася жанчына.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.