Не пачакаў пяць гадоў — участак не атрымаеш

У краіне змяняюцца правілы атрымання ўчасткаў ва ўласнасць

21.01.2010 / 15:55

Улады прыдумалі сродак барацьбы з масавай фіктыўнай рэгістрацыяй беларусаў. Людзі рэгіструюцца ў прэстыжных раёнах Беларусі, каб атрымаць ва ўласнасць бясплатны ўчастак. Працы на зямлі не вядуцца, бо часцей за ўсё участак купляецца для далейшага перапродажу.

Напрыклад, у 2009 годзе ў Мінскім раёне было выдзелена 4,2 тысячы зямельных участкаў, аднак працы вяліся толькі ў кожным шостым выпадку.

У лютым уступіць у сілу заканадаўчы акт, згодна з якім людзям будзе неабходна чакаць пяць гадоў перад тым, як атрымаць зямлю.

ЯМ