Апублікаваныя самыя распаўсюджаныя інтэрнэт-паролі

Гэтыя звесткі былі атрыманыя ў выніку аналізу 32 мільёнаў інтэрнэт-акаўнтаў.

21.01.2010 / 13:28

The Telegraph публікуе спіс самых распаўсюджаных у інтэрнэце пароляў. Гэтыя звесткі былі атрыманыя ў выніку аналізу 32 мільёнаў інтэрнэт-акаўнтаў. Даследаванне правяла кампанія Imperva, якая спецыялізуецца на гарантаванні бяспекі ў сусветнай сетцы, адзначае газета.

У першую дзесятку, у прыватнасці, увайшлі паролі «12345», «123456», «iloveyou», «Password» і «abc123», паведамляе Telegraph.