Dissidentby: З сённяшняга дня ў СІЗА на Валадарскага перастаюць прымаць перадачы. Прычына — пераезд

З 25 красавіка СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску спыняе прыём перадач для зняволеных, прычына — «расфарміраванне і пераезд следчага ізалятара», паведаміла 24 красавіка праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

25.04.2024 / 08:29

СІЗА на Валадарскага. Фота: Радыё Свабода

Вязняў перавязуць у Магілеў і Жодзіна, а таксама ў новыя Калядзічы. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў пакуль невядома.

 а інфармацыі dissidentby, як мінімум 42 палітычных зняволеных знаходзяцца на Валадарцы.

Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Мінскам і перадачы Пішчалаўскага замку ў распараджэнне Менгарвыканкаму, як паведамлялі медыі, вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў. Замак меўся быць адрэстаўраваны, а ўсё астатняе планавалася знесці. Новае СІЗА мусіла паўстаць у прамысловай зоне «Калядзічы», але ўвядзенне ў эксплуатацыю ўвесь час пераносілі.

Раней прадстаўнікі «Байпол» паведамлялі, што ў на будаўніцтва СІЗА-1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы ў 2023 годзе будзе выдаткавана больш як 52 млн рублёў (18,7 млн даляраў паводле планаванага сярэдняга курсу на 2023 год).

Nashaniva.com