Па падазрэнні ў падпале рэлейных шаф каля мяжы Расіі і Беларусі затрымалі трох школьнікаў

Па інфармацыі тэлеграм-канала Astra, у Смаленскай вобласці затрымалі вучняў 6, 8 і 9 класаў — 13-гадовага Юрыя, 15-гадовага Андрэя і 16-гадовага Рамана — па падазрэнні ў падпале дзвюх рэлейных шаф на чыгунцы і ўзломе яшчэ адной. 

22.04.2024 / 21:18

Раней тая ж Astra паведамляла, што 17 красавіка на 466-м км Маскоўскай чыгункі, паміж станцыямі Красное і Гусіна ў Смаленскай вобласці побач з беларускай мяжой падпалілі дзве рэлейныя шафы, якія выгарэлі цалкам. Яшчэ адна шафа была ўзламаная. У выніку затрымаліся ў дарозе пасажырскія цягнікі.

Сілавікі лічаць, што падлеткі падпалілі чыгуначнае абсталяванне нібыта за ўзнагароджанне ў 70 тысяч рублёў, якое яны атрымалі ад невядомага карыстальніка тэлеграма.

Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі

16-гадовага падлетка з расійскага Кемерава асудзілі на пяць з паловай гадоў калоніі за падпал на чыгунцы

12-гадовы школьнік у Расіі спрабаваў падпаліць рэлейную шафу

Nashaniva.com