На гэтым тыдні пачынаецца суд над каталіцкай актывісткай і журналісткай Аксанай Ючкавіч

Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы.

22.04.2024 / 07:49

Акрана Ючкавіч

Аксана — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка, былая журналістка catholic.by.

Паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Раней працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай місіі добрага самараніна ў Мінску.

Яе затрымалі 23 студзеня ў межаш крымінальнай справы па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Тады затрымлівалі па справе INeedbyHelp, што дапамагала прадуктамі сем'ям палітвязняў.

Справу Аксаны будуць раглядаць 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Працэс прызначана весці суддзя Юлія Крэпская, піша «Вясна».

Падтрымайце Аксану лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ючкавіч Аксане Станіславаўне

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Nashaniva.com