Сёння па краіне — снег з дажджом

Моцныя дажджы з мокрым снегам на ўсёй тэрыторыі і парывісты вецер чакаюцца сёння ў Беларусі. 

19.04.2024 / 09:05

 Раніцай пройдуць моцныя дажджы са снегам, месцамі прагназуюць наліпанне мокрага снегу.

Вецер у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра днём будзе ад + 2°C па паўночным усходзе да +11°C па поўдні. 

У Мінску часам дождж. Тэмпература паветра + 7..+ 9°C. вецер 5-10 м / с. парывы да 14 м/с.

Nashaniva.com