У Віцебску з'явіўся першы ў краіне эка-мурал. Ён адсылае да старажытнай гісторыі Беларусі і ачышчае паветра

У Віцебску адкрылі першы ў Беларусі экалагічны мурал. Выява варага на беразе Дзвіны з'явілася на доме па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 12.

18.04.2024 / 13:45

Фота: Betera

Гэта сумесны праект Urban Myths і Betera.

Мурал адсылае да старажытнай гісторыі Віцебска — да часоў гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». На сцяне намаляваны вараг, які падкідвае манетку: ён хоча даведацца, ці ўдалы шлях чакае яго наперадзе, паведамляе Betera.

Аўтары мурала кансультаваліся з гісторыкамі з нагоды кожнай важнай дэталі малюнка. Акрамя таго, пры стварэнні мурала выкарыстоўвалася высокатэхналагічная фарба, якая абараняе сцяну дома і ачышчае паветра за кошт фотакаталітычнай рэакцыі.

Фота: Betera

Nashaniva.com