Беларусь запрошаная на саміт «Вялікай сямёркі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра працу каманды Офіса па знешняй палітыцы і пра дзве значныя падзеі, якія дапамогуць вярнуць фокус на Беларусь.

17.04.2024 / 09:03

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс палітыка

Упершыню Беларусь будзе прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі», гаворыць Кучынскі. 

Там збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратыяў свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. Саміт пройдзе ў Італіі, у Капры. «Гэта абсалютна ўнікальная падзея. Гэта першы саміт G7, на які запрошаная Беларусь», — кажа Кучынскі.

Другое запрашэнне — таксама беспрэцэдэнтнае — запрашэнне на саміт усіх спікераў парламентаў ЕС. Там будзе толькі два госця, паводле слоў Кучынскага, — кароль Іспаніі, дзе і адбудзецца саміт, і Святлана Ціханоўская.

На абодвух гэтых мерапрыемствах Ціханоўская будзе гаварыць пра палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны і якая стратэгія павінна быць прынятая заходнім светам, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі. «Гэтыя некалькі дзён дапамогуць нам вярнуць фокус на Беларусь», — кажа Кучынскі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Канады Джасцінам Трудо

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і ўручыла ёй Крыж Адраджэння

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Nashaniva.com