Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпальскую ЦЭС

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі расказаў, што расіяне здолелі знішчыць Трыпальскую ЦЭС, паколькі ва Украіны поўнасцю скончыліся ракеты для яе абароны на фоне недахопу дапамогі ад саюзнікаў. Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрвʼю PBS, паведамляе «Еўрапейская праўда».

16.04.2024 / 10:52

 

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі каментаваў сумесную абарону Ізраіля саюзнікамі, якія ў мінулыя выхадныя адбілі іранскую атаку. Па яго словах, Ізраіль сам не змог бы абараніцца ад такога масіраванага ўдару з іранскага боку. 

«Было задзейнічана шмат усяго, чаго не хапае Украіне… Гэта сапраўды дэманстрацыя таго, што такое саюзнікі не на паперы, а ў небе», — сказаў ён, дадаўшы, што Украіна абараняе неба самастойна. 

Ён падкрэсліў, што саюзнікі даюць Украіне тую ці іншую тэхніку, але «з ёй у нас дэфіцыт».

«Я вам прывяду адзін прыклад, вельмі просты: на Трыпальскай станцыі, ад яе залежыць святло ў кіеўскім рэгіёне. Ляцелі 11 ракет. Першыя сем мы знішчылі, чатыры знішчылі Трыпалле. Чаму? Таму што было ракет нуль. У нас скончыліся ўсе ракеты, якія абаранялі Трыпалле», — распавёў ён.

Напярэдадні Зяленскі пасля паседжання Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага заявіў, што заходнія дзяржавы могуць гэтак жа дапамагчы Украіне абараніцца ад расейскіх нападаў, як і Ізраілю — падчас іранскіх удараў.

У Белым доме заявілі, што ЗША адмовіліся ад любога баявога ўдзелу ў вайне ва Украіне, таму не будуць збіваць іранскія дроны, якія запускае Расія, як яны з саюзнікамі зрабілі гэта ў мінулыя выходныя ў Ізраілі.

Законапраект аб дапамозе Украіне будзе разгледжаны ў Кангрэсе на гэтым тыдні

Зяленскі заклікаў саюзнікаў абараніць Украіну гэтак жа сама, як Ізраіль

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Nashaniva.com