Зорку беларускага «Што? Дзе? Калі?» судзяць за данаты праз Сбербанк. Яго трымаюць у кайданках

У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках, піша «Вясна».

15.04.2024 / 13:44

Фота: БелТА

У першы дзень суда «Белта» апублікавала фотаздымкі і падрабязнасці з судовага працэсу Шведава.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Фёдар Шведаў са снежня 2020 года па сакавік 2021 года, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ «Сбер Банк» на сваё імя разліковы рахунак і плацежную карту, а таксама мабільны тэлефон, ажыццявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пра якія менавіта «фармаванні» ідзе гаворка — невядома.

Фота: БелТА

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, але мужчына ўтрымліваецца пад вартай у турме Гродна.

Пачаўся суд над зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдарам Шведавым. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі

Прадпрымальнік паехаў у адпачынак. Па вяртанні яго арыштавалі за палітыку, пагражае да 15 гадоў

Бізнэсоўцу з Маладзечна далі шэсць гадоў калоніі за данаты Палку Каліноўскага і «Байсолу»

Nashaniva.com