Сёлета ў мінскіх дварах паставяць 390 модульных кантэйнерных пляцовак

Гэта канструкцыі закрытага тыпу з асобнымі адсекамі

15.04.2024 / 07:43

Фота: Мінск-навіны

У сталіцы працягваюць усталёўваць модульныя пляцоўкі для збору адходаў і другаснай сыравіны, з пачатку года ля дамоў іх з'явілася каля 100 штук, такія звесткі прывяла генеральны дырэктар аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік, пішуць Мінск-навіны.

Усяго ж у гэтым годзе арганізацыі ЖКГ горада плануюць усталяваць каля 390 такіх модуляў, стаіць задача цалкам рэалізаваць гэты план за першае паўгоддзе.

Усталёўваць модульныя кантэйнерныя пляцоўкі ў Мінску пачалі некалькі гадоў таму.Гэта канструкцыі закрытага тыпу з асобнымі адсекамі для збору цвёрдых камунальных адкідаў, другаснай сыравіны і буйнагабарытнага смецця.

У Мінску перастануць сартаваць смецце па асобных баках

Nashaniva.com