У Італіі трагічна загінула 21-гадовая ўкраінская мадэль
Ганну ўдалося апазнаць толькі па ДНК.
06.04.2024 / 11:10
Bild
Ганна Краеўская нарадзілася ў Адэсе, але апошнім часам жыла ў Швейцарыі. Там яна пазнаёмілася з 40-гадовым дыджэем Style Q (Хісні Кестай) з Косава, піша Bild.
У нядзелю яны ехалі на аўтамабілі Ferrari па аўтабане на поўнач ад Турына.
Мужчына разагнаўся на мокрай дарозе да 200 км/г.
Bild
Аўтамабіль занесла, ён урэзаўся ў агароджу. Ад удару машыну разарвала на дзве часткі, пярэдняя загарэлася. Дыджэй і мадэль згарэлі жыўцом. У музыканта засталіся жонка і двое дзяцей.
Украінку ўдалося апазнаць толькі па ДНК.