У Мінздароўі расказалі, ад якіх вясновых грыбоў лепш адмовіцца

Першыя прыкметы атручвання звычайна выяўляюцца праз 6-12 гадзін, а бывае і раней.

01.04.2024 / 14:27

— Нават калі ў вашых старых павараных кнігах сустракаецца шмат рэцэптаў са страчкамі, ад страў з імі лепш усё ж такі адмовіцца. Сучасныя міколагі сцвярджаюць, што ў страчках змяшчаецца моцны яд гірамітрын, які не знішчаецца і не пераходзіць у адвар нават пры працяглым іх кіпячэнні, — падкрэсліваюць у Міністэрстве аховы здароўя.

Аналагічнае і са смаржкамі: калі не праварыць, яны будуць утрымліваць гемалітычны яд монаметылгідразін.

Па даных Міністэрства аховы здароўя, за мінулы год у Беларусі выяўлена 68 выпадкаў атручвання грыбамі, пацярпеў 81 чалавек. На жаль, чатыры выпадкі апынуліся смяротнымі.

Першыя прыкметы атручвання смаржкамі звычайна выяўляюцца праз 6-12 гадзін пасля іх ужывання. Але ў дзяцей і пацыентаў з захворваннямі ЖКТ наступствы могуць наступіць раней — праз 2 гадзіны. У такіх сітуацыях трэба неадкладна выклікаць хуткую дапамогу, піша Blizko.by.

У ведамстве далі некалькі парадаў, якія дапамогуць пазбегнуць атручвання грыбамі:

Бацькам варта выключыць грыбы з рацыёну дзяцей, таксама не варта радаваць сябе імі і людзям з хваробамі печані і абмену рэчываў, пажылым людзям.

Nashaniva.com