Што за забягалаўка з беларускай кухняй, дзе пад ногі кліентаў паклалі сцягі Украіны, Польшчы і ЗША?

У сацсетках завірусіўся ролік з «беларускім кафэ». На ўваходзе ў яго ляжаць сцягі Украіны, Польшчы, ЗША і Вялікабрытаніі з надпісамі «Вытры ногі». Прапаганда ў захапленні, але дзе ж тая забягалаўка насамрэч знаходзіцца?

31.03.2024 / 22:59

«Спыніліся паесці ў беларускім кафэ. Прыгажуны! — хваліць мужчына ў відэа. — Кафэ «Славяначка» — брава, рабяты!»

@tawowladimir #кафевбелорусь #БелорусьРоссия #белорусыкрасавцы ♬ Originalton - TaWo

У акаўнце мужчына сябе апісаў як рускага, які жыве ў Германіі. 

У каментарах многія сталі сумнявацца: няўжо ў Беларусі гаспадары кафэ на такое пайшлі б? І мелі рацыю ў сваіх сумневах.

Кафэ, дзе спыніўся мужчына, знаходзіцца ў Расіі — каля аэрапорта «Дамадзедава», недалёка ад Масквы. Гэта кафэ беларускай кухні. Праўда, называецца яно «Сябры».

Тое самае кафэ каля «Дамадзедава». На гэтых здымках бачныя сцягі на ўваходзе. Фота тут і далей: «Яндэкс Карты»

Nashaniva.com