Ураджэнец Віцебшчыны трымаў у Пецярбургу на ланцугу 12-гадовую дачку і збіваў яе

Ход следства кантралюе асабіста кіраўнік Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін.

28.03.2024 / 14:19

Фота: пракуратура Санкт-Пецярбурга

У Пецярбургу адправілі ў СІЗА 43-гадовага ўраджэнца Віцебскай вобласці, які, паводле версіі следства, сістэматычна збіваў, утрымліваў на ланцугу і пазбаўляў ежы сваю 12-гадовую дачку, паведаміў ТАСС. Падрабязнасці гісторыі расказвае fontanka.ru.

43-гадовага мужчыну адправілі ў СІЗА на два месяцы. Яму ставяць у віну катаванні ў дачыненні да непаўналетняга. Паводле версіі следчых, абвінавачаны сістэматычна наносіў пабоі малалетняй дачкі, марыў голадам і ўтрымліваў на ланцугу ў пакоі камунальнай кватэры. Мужчыну пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяўчынцы 12 гадоў. Разам з бацькам яны жылі ў камунальнай кватэры. Наконт метадаў выхавання паліцэйскія даведаліся, калі дзіця трапіла ў бальніцу. Інспектару па справах непаўналетніх дзяўчынка распавяла, што бацька рэгулярна падымае на яе руку, цягае за валасы і можа замкнуць у пакоі без магчымасці выйсці ў прыбіральню, пакінуўшы толькі вядро.

Зараз ход справы кантралююць пракуратура Чырвонагвардзейскага раёна Пецярбурга і старшыня СК Аляксандр Бастрыкін.

Nashaniva.com