На пятніцу паабяцалі першыя навальніцы

Прагноз надвор'я на апошнія дні сакавіка.

28.03.2024 / 13:46

У пятніцу, 29 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы.

Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні, месцамі парывісты. Ноччу +4..+10°С, максімальная днём +12..+18°С. 

У суботу без ападкаў. Днём ад +14°С па поўначы да +23°С па паўднёвым захадзе.

На першы Вялікдзень, 31 сакавіка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу +4..+11°С, днём +18..+25°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні

yr.no

Nashaniva.com