Швецыя будзе выдаваць пашпарты замежніка беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі

У сераду Шведскае агенцтва па міграцыі Migrationsverket выпусціла прававую пазіцыю па пашпартам для беларусаў і беларусак

27.03.2024 / 10:36

Дакумент з'яўляецца прававой пазіцыяй Агенцтва па міграцыі і акцэнтуе ўвагу на важнасці магчымасці грамадзян і грамадзянак Беларусі атрымаць пашпарт у некаторых выпадках, калі адсутнічае магчымасць атрымаць нацыянальны пашпарт, не выехаўшы ў Беларусь.

У цяперашніх умовах беларусы не павінны заахвочвацца да паездак на радзіму для атрымання пашпартоў. На практыцы гэта азначае, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, не маюць магчымасці атрымаць дакумент, які дзейнічае як пашпарт.

Такім чынам, міграцыйнаму агенцтву давядзецца выдаваць пашпарты замежніка ці іншы дакумент грамадзянам і грамадзянкам Беларусі, якія знаходзяцца ў Швецыі і не могуць атрымаць пашпарт з-за гэтых абмежаванняў, каб у іх была магчымасць кудысьці паставіць дазвол на жыхарства:

У некаторых выпадках замежніку можа быць прадастаўлены дазвол на жыхарства нават пры адсутнасці пашпарта, калі немагчыма атрымаць пашпарт на працягу разумнага тэрміну (гл. 2.1 і §§ 1 а Закона аб замежніках), альбо праз замежнае прадстаўніцтва сваёй краіны, альбо праз улады на радзіме.

Тэма ідэнтыфікацыйных дакументаў для беларусаў і беларусак неаднаразова ўздымалася Святланай Ціханоўскай і Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі ў кантактах са шведскімі ўладамі.

Nashaniva.com