За каментары пра «Крокус Сіці Хол» затрымалі жыхара Шчучына

Мужчыну затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокус» у Падмаскоўі.

26.03.2024 / 16:04

На скрыншотах відаць, што мужчына напісаў: «Гэта вам за Украіну, атрымлівайце асалоду».

Каментары ён патлумачыў тым, што не падтрымлівае вайну ва Украіне.

Затрымліваць яго прыйшлі ў ягоную кватэру, паведамляе тэлеграм-канал «Право імею»

Nashaniva.com