У Пінску на продаж выставілі 100 м каналізацыйнай сеткі

На электронны аўкцыён выставілі каналізацыйную сетку ў Пінску. Пачатковая цана невялікая. 

26.03.2024 / 13:09

Камунікацыі належаць спажывецкаму жыллёваму кааператыву. Маёмасць выставілі на продаж за даўгі.

Працягласць сеткі — 96,5 метра. Пачатковая цаня — 220 рублёў.

9 красавіка адбудуцца таргі.

Каму можа спатрэбіцца каналізацыйная сетка, невядома, але нядаўна, нягледзячы на скепсіс, у Кіраўскім раёне прадалі з аўкцыёна старую прыбіральню-«шпакоўню» за 590 рублёў. 

Чытайце таксама:

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

З 1 красавіка павялічыцца базавая велічыня, якая не мянялася 5 гадоў

У Мінску прадаюць з аўкцыёну вядомую краму канфіскату. Цана пытання — $2,5 мільёна

Nashaniva.com