Мінчуку за данаты пагражае да 10 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе з 19 сакавіка ідзе суд за данаты над 57-гадовым Аляксандрам Верасовічам.

26.03.2024 / 10:48

Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу разглядае Уладзімір Арэшка.

Вядома, што Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. Цяпер мужчыну пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

За данаты асудзілі не менш за 67 чалавек

Беларусу на мяжы сказалі, што ў яго «вісіць» данат «экстрэмістам»

Затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама. Вінавацяць ва ўдзеле ў праграме «Кадравы рэзерв»

Nashaniva.com