У Адэсе пасля налёту «шахедаў» не працуе электратранспарт і — часткова — дзіцячыя сады

Мэрыя Адэсы абвясціла, што ў панядзелак у горадзе не будуць хадзіць трамваі і тралейбусы. Уначы горад падвергся чарговаму налёту расейскіх «шахедаў».

25.03.2024 / 08:18

Ілюстрацыйнае фота. Wikimedia Commons

Пасля налёту кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер абвясціў аб «пашкоджаннях энергетычнай інфраструктуры», у выніку якіх у частцы Адэсы знікла электрычнасць.

Мэрыя Адэсы таксама абвясціла, што тыя дзіцячыя сады, у якіх да раніцы панядзелка не з'явілася электрычнасць, будуць прымаць дзяцей у дзяжурныя групы.

Nashaniva.com