МУС Расіі адмаўляе наяўнасць расійскага грамадзянства ў затрыманых па справе тэракта ў «Крокусе»

Затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту ў «Крокусе» не былі грамадзянамі Расіі, усе яны з'яўляюцца іншаземцамі, паведаміла прадстаўніца МУС Расіі Ірына Воўк.

23.03.2024 / 18:05

Адзін з затрыманых, якому расійскія сілавікі адрэзалі вуха, зафіксаваўшы гэта на камеру

«У шэрагу тэлеграм-каналаў і сацсетках сёння былі распаўсюджаныя сцвярджэнні, што чацвёра падазраваных ва ўчыненні тэракту 22 сакавіка ў «Крокус Сіці Холе», якія хаваліся на аўтамабілі «Рэно Логан» і пасля затрыманыя на тэрыторыі Бранскай вобласці, з'яўляюцца грамадзянамі Расеі. Гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці. Усе яны з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі», — напісала міліцэйская чыноўніца ў сваім тэлеграм-канале.

У сувязі з гэтым паведамляецца, што міграцыйныя падраздзяленні МУС Расіі ва ўзаемадзеянні з ФСБ правяраюць падставы і высвятляюць працягласць знаходжання кожнага з затрыманых на тэрыторыі Расіі, вызначаюць адрасы іх фактычнага пражывання, а таксама іншыя значныя абставіны.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА, на якім сілавікі адразаюць вуха таджыку, затрыманаму за тэракт

У Душанбэ заявілі, што трое мужчын з арыенціровак не датычныя да тэракту

Затрыманы па справе тэракту ў «Крокус Сіці Холе» кажа, што застрэліў людзей за грошы

Кіраўнік ФСБ далажыў Пуціну аб затрыманні 11 чалавек

Nashaniva.com