Расія ўначы атакавала Кіеў ракетамі «Кінжал». Ёсць пацярпелыя

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў пра 10 пацярпелых.

21.03.2024 / 08:10

Фота: УНІАН

Кіеў падвергнуўся ракетнай атацы з боку Расіі. А 5.00 паветраныя сілы УСУ паведамілі аб пусках гіпергукавых ракет Х— 47 М2 «Кінжал» у напрамку ўкраінскай сталіцы.

Раней паступіла інфармацыя аб тым, што ўначы з аэрадрома Аленевая ў Мурманскай вобласці вылецелі 9 расійскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95, якія, здзейсніўшы манеўр у раёне пускавых межаў, выпусцілі ў кірунку Украіны крылатыя ракеты, піша Deutsche Welle.

У 5.06 стала вядома аб паўторных пусках ракет «Кінжал» у напрамку Кіева. У 5.11 паветраныя сілы ВСУ паведамілі аб адбоі паветранай трывогі.

Наступствы ракетнага абстрэлу Кіева

У Святошынскім раёне Кіева абломкі ракеты ўпалі на будынак дзіцячага садка і жылы дом, у Шаўчэнкаўскім раёне загарэліся аўтамабілі, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. У Падольскім раёне абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыю як мінімум двух прадпрыемстваў.

Акрамя таго стала вядома аб трапленні абломкаў ракеты ў трансфарматарную падстанцыю і двухпавярховае нежылое памяшканне ў Падольскім раёне. У тым жа раёне ўзнік пажар на даху жылога дома. У Святошынскім раёне, папярэдне ў жылым доме, ударнай хваляй выбітыя вокны.

Клічко ў 5.45 напісаў, што вядома аб чатырох пацярпелых —жанчыне ў Святошынскім раёне і трох іншых гараджанах — у Шаўчэнкаўскім. Крыху пазней мэр паведаміў ужо аб дзесяці пацярпелых кіяўлянах.

Nashaniva.com