Ватыкан абвергнуў, што Папа Францішак плануе наведаць Маскву

З такімі словамі выступіў прадстаўнік Апостальскага Пасаду Матэа Бруні.

20.03.2024 / 15:55

Папа Францішак. Фота: Andrew Medicini

Раней французскі інтэрнэт-партал Intelligence Online паведаміў, што Францішак атрымаў запрашэнне ад Уладзіміра Пуціна і прыняў яго. Паездка нібыта павінна была адбыцца ў чэрвені, а на зваротным шляху Папа Рымскі мог заехаць у Кіеў

«Гэта не адпавядае рэчаіснасці», — сказаў сёння Бруні германскаму інфармагенцтву ДПА.

Nashaniva.com