У Беларусь прыйшла астранамічная вясна

Сёння сонца ўзышло ў Мінску ў 7.09, а зойдзе ў 19:21. Яшчэ ў панядзелак дзень стаў большы, чым 12 гадзін. Сонца павярнула на лета

20.03.2024 / 08:38

Больш за тон, з-за таго, што сонца ўздымаецца над небасхілам, дзень насамрэч здаецца даўжэйшым прыкладна на гадзіну.

Сёння, 20 сакавіка, толькі па паўднёвым усходзе месцамі чакаюцца невялікія дажджы, раніцай з мокрым снегам. Тэмпература паветра +4.. 10°С. У Мінску днём +6..+8°С, увечары +4..+6°С.

Nashaniva.com