Памёр тэлекаментатар Васіль Уткін

Пра смерць вядомага расійскага спартыўнага каментатара Васіля Уткіна паведамілі расійскія СМІ.

19.03.2024 / 19:06

Каментатару было 52 гады.

На беларускай глебе Уткін праславіўся перадусім тым, што часта адпускае з'едлівыя рэплікі на адрас беларускага футбола, і дзеля ягонай папулярнасці гэта выклікала вялікі грамадскі рэзананс.

Аднак у 2020 годзе, калі ў Беларусі разгарнуўся шырокі грамадскі рух супраць дыктатуры, ён падтрымаў пратэсты і паабяцаў больш беларусаў не троліць.

Чытайце таксама:

Васіль Уткін: У сувязі з падзеямі ў Мінску я спыняю любы тролінг на беларускую тэму

Nashaniva.com