Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы

У ноч з 18 на 19 сакавіка стала вядома, што ва ўзросце 42 гадоў з жыцця пайшоў Канстанцін Кальцоў — былы гулец НХЛ і зборнай Беларусі, патэнцыйны трэнер мінскага «Дынама», бойфрэнд Арыны Сабаленкі. Вядома, што жыццё мужчыны абарвалася ў ЗША, але пакуль няма ніякай афіцыйнай версіі наконт таго, з якой прычыны гэта адбылося. «Трыбуна» расказвае, якія варыянты абмяркоўвае хакейнай супольнасць (на сёння гэта ўсё выключна чуткі).

19.03.2024 / 14:33

Адарваўся тромб

Такую версію распаўсюджвае сайт smartpress.by са спасылкай на неназванага супрацоўніка прэс-службы «Салавата Юлаева» — уфімскага клуба КХЛ, дзе апошнія пару сезонаў працаваў Кальцоў.

Гэтая інфармацыя не выклікае вялікага даверу. Былы гулец НХЛ пайшоў з жыцця ў ЗША. Нават мясцовыя медыі пакуль не паведамляюць акалічнасцяў сітуацыі. Як пра іх даведаліся ў «Салаваце»? Чаму не згадалі ў афіцыйнай заяве, якую выпусціў клуб? Тым не менш некаторыя англамоўныя крыніцы ўжо тыражуюць гэтую версію.

Нешта з машынай

Былы трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў са спасылкай на свайго сына, які калісьці таксама гуляў у хакей, сказаў, што смерць Кальцова нейкім чынам звязаная з машынай. Праўда, спецыяліст выказаўся не вельмі ўпэўнена і звярнуў увагу на тое, што афіцыйнай версіі пакуль няма.

Выпаў у акно

Такі канец Кальцова ў хакейным свеце абмяркоўваюць найболей. Нібыта спецыяліст з нейкай прычыны выпаў у акно шматпавярховага будынка і загінуў. Ці то проста трагічны інцыдэнт, ці то нешта іншае — гэта вобласць дагадак, куды ніхто не наважваецца заходзіць.

Чытайце таксама:

У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка

Дзве трагедыі Сабаленкі. У 42 гады памёр бойфрэнд тэнісісткі, а да гэтага амаль у такім жа ўзросце — яе бацька

Арына Сабаленка не выступіць на турніры ў Маямі

Nashaniva.com