За ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі будуць судзіць інжынера «Мінаблаўтатранса»

Пасля разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы самазвала, асуджанага да 7 гадоў пазбаўлення волі, Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага інжынера аднаго з філіялаў ААТ «Мінаблаўтатранс» — яму інкрымінавалі службовую халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека і іншыя цяжкія наступствы.

06.03.2024 / 10:11

Згодна з матэрыяламі справы, галоўны інжынер працяглы час не рабіў належных мер і захадаў па кантролю за захоўваннем і тэхнічным станам грузавога аўтамабіля, тым самым дапусціў выхад на лінію 20 лютага 2023 года МАЗа з няспраўнасцю хадавой часткі.

 

Паводле пракуратуры, гэта прывяло да сутыкнення самазвала з пасажырскім аўтобусам. У ДТЗ загінулі 13 чалавек, 7 чалавек атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

У Жодзіне аўтобус знёс помнік

Акцёру Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленне

Ужо праз месяц правы кіроўцы пачнуць выдаваць на 20 гадоў

Nashaniva.com