У Магілёве з акна дзясятага паверха выпала жанчына

Трагедыя адбылася ўчора ў другой палове дня на вуліцы Цярохіна, піша mogilev.online. 

05.03.2024 / 09:39

Фота з месца трагедыі

Па словах відавочцаў, жанчына выпала з акна дзясятага паверха. Яна загінула.

Пад вокнамі шматпавярхоўкі працавалі следчыя.

Нагадаем, што ў Беларусі працуе рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю: тэлефон 8 801 100 16 11. У Мінску «тэлефон даверу» для дарослых 8 017 352 44 44, 8 017 304 43 70; для дзяцей і падлеткаў 8 017 263 03 03. Тэлефанаваць можна кругласутачна.

Nashaniva.com