Чыноўнік Мінспорту выпадкова раскрытыкаваў стан спраў у беларускім спорце

Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч пракаментаваў чацвярговую нараду ў Лукашэнкі, прысвечаную стану спраў у беларускім спорце, але нешта пайшло не так.

02.03.2024 / 08:47

Аляксандр Дараховіч. Фота: vitbichi.by

«[Лукашэнка] чарговы раз кажа відавочныя рэчы, якія мы самі павінны разумець і даўным-даўно выконваць. На жаль, на месцах гэта нехта можа, яшчэ не пачуў. Мы павінны расціць сваіх спартоўцаў, і яны павінны дамагацца поспехаў. На гэта з запасам выдзяляюцца дзяржаўныя рэсурсы», — цытуюць Аляксантра Дараховіча «Віцьбічы.

Затым Аляксандр Дараховіч вырашыў правесці паралелі паміж падрыхтоўкай беларускіх і замежных спартоўцаў.

«Сёння калі параўнаць Беларусь і некаторыя краіны, якія нас актыўна крытыкуюць, то там грошы, у тым ліку на футбол і зусім не выдзяляюцца. Гульцы (у недружалюбных краінах — НН) працуюць, а ў вольны час трэніруюцца».

«Таксама за свае грошы яны ездзяць на спаборніцтвы. І пры гэтым, часам, паказваюць больш лепшыя вынікі, чым нашы спартоўцы, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні», — прыйшоў да нечаканай высновы намеснік міністра.

Чытайце таксама:

Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

Nashaniva.com