Буданаў пра звальненне Залужнага: Калі ўсё было выдатна, то чаму мы там, дзе ёсць?

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што не верыць у тое, што да звальнення Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ прывялі нейкія асабістыя рознагалоссі паміж ім і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, піша «Украінская праўда».

29.02.2024 / 11:19

Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Адказваючы на пытанне аб відавочным расколе, Буданаў сказаў, што наўрад ці могуць быць асабістыя рознагалоссі паміж мужчынамі, калі адзін з іх з'яўляецца «прамым падначаленым іншага».

Ён таксама лічыць, што Зяленскі прыняў правільнае рашэнне, замяніўшы Залужнага.

«Калі ўсё добра, і ўсё выдатна, і ўсё робіцца правільна, то чаму мы апынуліся ў той сітуацыі, у якой апынуліся?».

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанне, чаму звольнілі галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі генерала Валерыя Залужнага і ключавое кіраўніцтва УСУ, сказаў, што гэта перазагрузка, перабудова і змяненне менеджменту вайсковага камандавання.

Чытайце таксама:

Валерый Залужны пакідае пасаду Галоўнакамандуючага УСУ

Новым Галоўнакамандуючым УСУ прызначылі Аляксандра Сырскага

«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist

Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне

Які рэйтынг даверу ва Украіне ў Сырскага, а які ў Залужнага — вынікі апытання

Nashaniva.com