Палітвязня, які адбывае тэрмін на «хіміі», аштрафавалі за атрыманне «замежнай дапамогі» ад INeedHelpBY

У Оршы 1 лютага адбыўся суд над палітвязнем Дзянісам Сяргеевым паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці). 

20.02.2024 / 16:29

Дзяніса затрымлівалі ў ПУАТ-36 23 студзеня падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.

Згодна з пратакола, палітвязень «атрымаў і «выкарыстаў замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў» на 244 рублі і 38 капеек, пералічаных ініцыятывай INeedHelpBY у адрас інтэрнэт-крамы «Еўраопт».

Суддзя Юлія Хаткевіч прызначыла Дзянісу штраф 1 000 рублёў (25 базавых велічыняў) з кампенсацыяй сумы «замежных» аплат у едастаўцы.

Чытайце таксама:

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Жыхара Навагрудка аштрафавалі за дапамогу ад INeedHelp. Сума штрафу ў два разы большая за суму дапамогі

«Вярнулася з Вільні, і назаўтра прыйшлі з КДБ». Гісторыя 73-гадовай мамы Іллі Міронава, якой на старасці гадоў прыйшлося ўцякаць за мяжу

Nashaniva.com