Стала вядома, колькі беларусаў нарадзілася ў 2023. Сітуацыя найгоршая за ўвесь час падлікаў

Міністэрства юстыцыі паведаміла, што ў 2023 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 65 тысяч актаў аб нараджэнні. Дакладная лічба не ўказваецца, але ўсе суседнія падлікі ўказваюцца з дакладнасцю да адной дзясятай. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў Беларусі нарадзіліся 65000-65100 дзяцей

16.02.2024 / 11:09

Гэта многа ці мала? Катастрафічна мала. Гэта найніжэйшы паказчык за ўвесь час, што вядуцца падлікі.

Колькасць народжаных дзяцей

У выніку каэфіцыент нараджальнасці (адносіны колькасці народжаных да агульнай сумы насельніцтва) апусціўся да гістарычнага мінімуму — 7,08. Гэта менш, чым у часы Другой сусветнай вайны.

Каэфіцыент нараджальнасці 

Чытайце таксама:

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

Nashaniva.com