Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Міністэрства транспарту і камунікацый агучыла планы.

11.02.2024 / 19:14

Сёлета збіраюцца завяршыць рэканструкцыю ўчасткаў дарог Р-53 ад Смалявічаў да Жодзіна, М-3 ад Лагойска да Плешчаніц, другой чаргі аўтамабільнай дарогі Р-46. Таксама плануюць скончыць капрамонт дарогі Р-46 на ўчастку ад Полацка да мяжы з Расіяй.

Агулам за гэты год плануюць адрамантаваць і пабудаваць не менш за 1600 км рэспубліканскіх і 2700 км мясцовых аўтамабільных дарог. 

У 2023-м адрамантавалі звыш 1 400 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог (або 102,6% ад задання) і звыш 2 200 пагонных метраў маставых збудаванняў на іх (101,7% ад задання).

Так, за мінулы год пасля рамонту адкрылі Паўднёва-заходні абход Магілёва і ўчастак аўтадарогі Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна.

Nashaniva.com