Памерла Алена Сафронава

Пайшла з жыцця Алена Сафронава, артыстка драмы Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце тэатра. Ёй быў 71 год.

07.02.2024 / 23:48

Алена Сафронава. Фота: teatr-bobr.by

Алена Сафронава нарадзілася 14 верасня 1952 года. У 1974 годзе скончыла Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва імя Карпенкі-Карага. З 1981 года працавала ў Бабруйскім тэатры драмы і камедыі.

За 43 гады службы ў тэатры Алена Іванаўна стварыла незабыўныя яркія вобразы, практычна да апошняга дня знаходзячыся на сцэне.

Таксама актрыса здымалася ў серыялах «Мухтар. Новы след», «Сямейны доктар» і «Паляванне на гаўляйтара».

Развітанне з Аленай Сафронавай адбудзецца ў чацвер, 8 лютага, у фае тэатра з 10.00 да 12.00.

Чытайце таксама:

Памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

Памёр у эміграцыі гродзенец, які ў 2020-м адзіны пайшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы

Памёр экс-трэнер Домрачавай Мікалай Захараў

Nashaniva.com