Учора даляр патаннеў на капейку, а сёння на столькі ж падаражэў

Еўра сёння расце амаль на тры капейкі.

07.02.2024 / 11:41

На пачатку таргоў у Мінску 7 лютага даляр расце на 1,41 капейкі да 3,2214 беларускага рубля. Учора даляр апусціўся на паўтары капейкі, а ў панядзелак падаражэў на капейку.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Еўра даражэе на 2,75 капейкі да 3,47.

Расійскі рубель сёння зніжаецца на 3,5391 за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 1,44 капейкі да 4,4723 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

Nashaniva.com