Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Прэс-служба ЦВК апублікавала паведамленне, што намеснік старшыні ЦВК Беларусі Вадзім Іпатаў пакідае сваю пасаду. І гэта за менш чым месяц да галасавання, якое ён сам рыхтаваў і арганізоўваў. Усё таму, што ён цяпер пераходзіць у выбарчай кампаніі на іншы бок.

30.01.2024 / 18:35

Аказваецца,

«паўнамоцтвы намесніка старшыні ЦВК Беларусі Вадзіма Іпатава спыненыя 29 студзеня 2024 года ў сувязі з рэгістрацыяй яго кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання».

Чытайце таксама:

Колькі зарабляюць лукашэнкаўcкія дэпутаты ў правінцыі? Іх даходам пазайздросцяць многія

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Цэнтрвыбаркам прыдумаў, як прагаласаваць беларусам, што жывуць за мяжой

Nashaniva.com