Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў у Менску

Міліцыянты прыходзяць дадому да менчукоў, якія калісьці былі заўважаныя ў апазіцыйнай дзейнасці. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што былым актывістам дэмакратычнага руху, якія нават не ўдзельнічалі ў пратэстах 2020 года, прапаноўваюць падпісаць папярэджанне аб забароне парушэння грамадскага парадку.

28.01.2024 / 15:12

У лісце, дзе трэба паставіць подпіс, паведамляецца таксама, што ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, грамадзянін можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Некаторым яны паведамілі, што выконваюць загад ГУБАЗіКу.

Надоечы сілавікі ўчынілі сапраўдную аблаву на сваякоў палітвязняў і тых палітзняволеных, якія ўжо вызваліліся, з увагі на харчовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBy. Ператрусы і затрыманні пачаліся ж у той дзень, калі стала вядома, што арганізацыю прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пад рэпрэсіі трапілі найменей як 130 асобаў, паведамлялі праваабаронцы.

Чытайце таксама:

Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — праваабаронцы

Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі

Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопта»

Што пыталіся ў сваякоў палітвязняў, якіх масава затрымлівалі ўчора? І пры чым тут «Едастаўка»

Nashaniva.com