Як мінімум 84 чалавекі сёння трапілі пад пераслед — «Вясна»

Падчас сённяшняга масавага хапуна тым ці іншым чынам пацярпелі ад пераследу як мінімум 84 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Частку з іх затрымалі, а ў некаторых толькі правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што сілавікі бяруць у людзей падпіскі аб неразгалошванні.

23.01.2024 / 21:56

Як паведамлялася раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».

Некаторым супрацоўнікі КДБ казалі, што затрыманні і ператрусы нібыта звязаныя з праектам INeedHelpBY, прызнаным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Сярод тых, пра чые затрыманні стала вядома сёння — жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, віцебскі актывіст Барыс Хамайда, былы палітвязень з Гомеля Аляксей Раманаў. Вядома, што ператрус праводзіўся ў маці прадстаўніцы ініцыятывы DissidentBY Марыны Касінеравай. 

Чытайце таксама:

Што стаіць за сённяшнім хапуном і масавымі вобшукамі

У рамках масавага хапуну сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных затрымалі як мінімум 37 чалавек

Некаторыя сённяшнія затрыманні звязаныя з праектам INeedHelpBY

Nashaniva.com