На захадзе Беларусі з-за снегу ўвялі план «Надвор'е»
З-за інтэнсіўнага выпадзення снегу на тэрыторыі Гродзенскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама ў Брэсце і ў Брэсцкім раёне ўведзены план «Надвор'е». Пра гэта паведамляюць ва УДАІ УУС Гродзенскага і Брэсцкага аблвыканкамаў.
20.01.2024 / 18:27
Фота ілюстрацыйнае
На Мінскай трасе, аўтадарогах «Гродна-Пагранічны-Ваўкавыск» і «Гродна-Азёры-Астрына» выстаўленыя пасты ДПС.
Пры вялікім выпадзенні ападкаў ДАІ рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак асабістым транспартам і скарыстацца паслугамі грамадскага. Таксама грамадзян просяць не паркавацца ўздоўж дарог, каб не перашкаджаць руху снегаўборачнай тэхнікі.
Чытайце таксама:
«Знаёмцеся, гэта Хельга!» Сіноптыкі паабяцалі магутны снегапад цягам сутак
«Усё, бл*, дакаталіся»: машыну знесла ветрам з трасы М1. ВІДЭА