У снежні ў Беларусі было прададзена ўдвая больш легкавых аўтамабіляў, чым летась

За снежань 2023 года ў Беларусі было прададзена новых легкавых аўтамабіляў у 2,07 разу больш, чым за той жа месяц 2022-га, сведчаць даныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).

10.01.2024 / 17:04

Паводле інфармацыі кампаній, якія ўваходзяць у склад БАА, «сумарныя продажы легкавых аўтамабіляў і лёгкай камерцыйнай тэхнікі» ў мінулым месяцы дасягнулі 3 480 (у лістападзе — 3 057).

«Падобныя продажы з'яўляюцца лепшымі ў абсалютным выяўленні па колькасці прададзеных машын за перыяд 2022-2023 гадоў, — гаворыцца ў паведамленні. — Аб'ём продажаў новых легкавых аўтамабіляў у прадстаўленай вышэй лічбе складае 2 907 штук, ці 83,5% рынку. Астатнія 16,5% прыпадаюць на лёгкую камерцыйную тэхніку — 573 аўтамабілі».

Больш за ўсё было прададзена аўтамабіляў Geely (беларускай зборкі) — 2 076 адзінак. Такім чынам, доля прадукцыі «БелДжы» на рынку новых легкавых аўто ў снежні склала 71,4%.

Чытайцк таксама:

«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым

Кітайскія машыны замест еўрапейскіх, чэргі па Geely, люксавыя аўто для расіян. Як за год змяніўся аўтамабільны рынак

Дзясяткі беларусаў папаліся на «лёгкіх грашах» пры размытненні чужога аўто

Nashaniva.com