Міністр Алейнік сустрэў Раство ў Саудаўскай Аравіі

Міністр замежных спраў знаходзіцца з візітам у Саудаўскай Аравіі.

08.01.2024 / 15:59

Учора ён правёў перамовы са сваім калегам прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам, паведамляе тэлеграм-канал «Глас МЗС». 

Фота: Глас МЗС

«Абмеркаваць ёсць што, цікавасць велізарная, і ў гэты сімвалічны дзень (Раства) сапраўды нешта новае ў двухбаковых адносінах павінна нарадзіцца. Як мінімум, чакаем пашырэння нашай дыпламатычнай прысутнасці і адкрыцця новага пасольства Беларусі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале.

Фота: Глас МЗС

Сёння дэлегацыя МЗС наведвае Навукова-тэхналагічны гарадок імя караля Абдэль Азіза, дзе сустракаецца з доктарам Мунірам бен Махмудам аль-Дысукі.

«Гэта сур'ёзная даследчая структура, якая, дарэчы, таксама кіруе спадарожнікамі — даўні партнёр НАН Беларусі. Тым для абмеркавання шмат», паведамляе «Глас МЗС».

Nashaniva.com