Ціханоўская адказала пабліку «Советская Белоруссія», які назвае яе хунтэсай

Святлана Ціханоўская расказала ў «Ток», як ставіцца да такіх жартаў.

31.12.2023 / 10:30

Гумарыстычны тэлеграм-канал «Советская Белоруссія» любіць даваць свае азначэнні палітыкам і прапагандыстам. Аляксандра Шпакоўскага, які цяпер працуе ў пасольстве ў Расіі, напрыклад, называе «палітычным самелье», Аляксей Дзермана — «знахарам-палітолагам». Ціханоўская ў іх — «хунтэса». Як дэмакратычная лідарка ўспрымае гэта?

«Ведаеце, не хапае нам пазітыўных эмоцый цяпер. І я час ад часу чытаю гэты тэлеграм-канал. І мне вельмі падаецца, што робяць. Мне вельмі падабаецца, калі ўвечары перад сном чытаеш і там: «Ціханоўская, спіш?» Я не сплю, чытаю», — усміхаецца.

«Годны канал і надае настрою», — ацаніла Ціханоўская.

Глядзець выпуск цалкам:

Nashaniva.com