Школа, якую заснавала памерлая жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі, ахвяравала буйную суму анкахворым — і зачынілася

На днях у сацсетках аднаго з праектаў беларускага фонду «КіндэрВіта» з'явіўся допіс пра тое, што ў падтрымку арганізацыі паступіў буйны дабрачынны перавод — 31 тысяча рублёў.

28.12.2023 / 10:08

Ілюстрацыйнае фота: korobochkahrabrosti

Гэтую суму ахвяравала анлайн-школа маркетынгу Mira School, адной з заснавальніц якой была жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі Дзмітрыя Мялешкі, піша «Трыбуна».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Коробочка Храбрости (@korobochkahrabrosti)

Надзея Мялешка стала вядомай дзясяткам тысяч людзей не толькі праз свой праект, у якім, як было заяўлена на старонцы, навучаюць дыстанцыйным прафесіям з нуля. У пачатку 2020-га жанчына распавяла, што ў яе дыягнаставалі рак грудзей. У сваіх сацсетках яна дэтальна расказвала пра сваё лячэнне і тыя цяжкасці, якія пераадольвала.

23 сакавіка 2023 года стала вядома, што Надзея памерла — допіс з трагічнай весткай ад яе імя апублікавалі ейныя калегі.

Mira School як праект працягнуў існаваць пасля смерці Надзеі, аднак пратрымаўся ўсяго некалькі месяцаў. 20 кастрычніка ў сацсетках зʼявілася інфармацыя аб тым, што школа ліквідуецца, а акаўнт «апускаецца ў цішыню».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Berlin-Minsk (@nadyameleshko)

У снежні гэтую інфармацыю пацвердзіла і сузаснавальніца школы Міла Літвінская:

«Пасля сыходу Надзеі мы далі ўсім ахвотным апошнюю магчымасць атрымаць анлайн-прафесію і выпусцілі яшчэ пару курсаў. Але ўсё ж без Надзі Мялешкі школу цяжка ўявіць. Яна была яе душой, таму прынялі такое няпростае рашэнне».

Дабрачынны перавод — гэта ўчынак, якім каманда школы хацела завяршыць праект і які, па меркаванні калег, ўзрадаваў бы Надзею Мялешку, бо і яна падтрымлівала людзей з анказахворваннямі (нават заснавала спецыяльны фонд «Надзея», але не паспела яго зарэгістраваць афіцыйна).

Паводле Літвінскай, падтрымаць праект «КіндэрВіты» прапанавалі родныя Надзеі і вучні анлайн-школы. Гэтая рэкамендацыя была не выпадковай. Кіраўніца дабрачыннай арганізацыі Надзея Манцэвіч была асабіста знаёмая з Надзеяй Мялешкай і дапамагала ёй з арганізацыяй працы фонду «Надзея».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от MIRA SCHOOLОнлайн-школа маркетинга (@miraschool_online)

«Я шчыра спадзяюся, што пералічаныя грошы дапамогуць адным перамагчы хваробу, а іншым — не адчуць той боль страты, што перажылі родныя, каманда і сябры Надзі Мялешкі, — кажа Літвінская.

Гэтая навіна засмуціла шматлікіх выпускнікоў школы.

Пасля паведамлення аб ліквідацыі Літвінская правяла прамы эфір на інстаграм-старонцы школы, у якім абмеркавала, «чаму мары не спраўджваюцца».

Чытайце таксама:

Кніга беларускай блогеркі, якая змагалася з ракам, б'е рэкорды продажаў

«Шкадую, што яна не паспела ўзяць яе ў рукі». Прадалі 15000 экзэмпляраў кнігі Надзеі Мялешкі, якая змагалася з анкалогіяй

Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста зборнай. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост

Nashaniva.com