Віцебчука асудзілі за гібель дзвюх дзяўчынак на возеры

Суд Сенненскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд 41-гадоваму жыхару Віцебска па справе аб гібелі дзвюх дзяўчынак на возеры Леванава. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 4 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

27.12.2023 / 16:31

Фота: Генеральная пракуратура

Няшчасны выпадак адбыўся 26 жніўня гэтага года. Мужчына са сваёй сям'ёй і сябрамі адпачываў на беразе возера. Ён быў нецвярозы. Абвінавачаны абраў у якасці плавальнага сродку надзіманы матрац, на якім з яго згоды размясціліся дзве дачкі ягоных сяброў (дзяўчынкі 2014 і 2017 гадоў нараджэння), а таксама ягоны сын 2014 года нараджэння. Дзеці не мелі сродкаў выратавання і не валодалі дастатковымі навыкамі плавання.

«Штурхаючы перад сабой адзначаны матрац з дзецьмі, якія сядзелі на ім, абвінавачаны перамясціў яго ад берага на больш за 110 метраў, дзе глыбіня вадаёма складала 3,2 метра. Праз некаторы час матрац перакуліўся і дзеці апынуліся ў вадзе», — расказалі ў пракуратуры.

У выніку дзве дзяўчынкі патанулі. А мужчына абвінавачваўся ў прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Пенсіянер патануў у меліярацыйным канале ў Драгічынскім раёне

З'явіўся вусцішны ролік пра небяспеку выхаду рыбакоў на лёд. У кадры — чорная смерць з ледасекам

Першая ахвяра тонкага лёду. У Быхаўскім раёне мужчына праваліўся пад лёд і патануў

11-месячная дзяўчынка ледзь не патанула ў ванне

Nashaniva.com